Надрукаваць гэтую старонку
30.04.2024

Беларуская АЭС і першы кіраўнік прадпрыемства занесены на Дошку гонару Гродзенскай вобласці

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сёння, падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню працы – 1 мая, старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік уручыў пасведчанне аб занясенні дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" на абласную "Дошку Гонару" генеральнаму дырэктару прадпрыемства Сяргею Бабовічу.

Першы генеральны дырэктар Беларускай АЭС, памочнік цяперашняга кіраўніка атамнай электрастанцыі Міхаіл Філімонаў удастоены ганаровага звання "Чалавек года Гродзеншчыны" і таксама занесены на Дошку гонару Гродзенскай вобласці.

Апошняя змена 30.04.2024