Надрукаваць гэтую старонку
04.07.2024

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у тэатралізаваным аўтапарадзе на Дзень Незалежнасці ў Гродне

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Стылізаваны аўтапарад "Жывыя карціны" адлюстроўваў асноўныя дасягненні кожнага раёна Гродзенскай вобласці ў розных сферах з 1944 па 2024 гады.

На аўтаплатформе БелАЭС у выглядзе тэатралізаванага эпізоду было прадэманстравана галоўнае дасягненне Астравецкага раёна - будаўніцтва першай атамнай станцыі на беларускай зямлі. 

Астравецкаму раёну выпаў гонар узначальваць аўтакалону на парадзе тэхнікі не выпадкова. Астравец - першы горад Гродзенскай вобласці, які быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня 1944 года.

Апошняя змена 04.07.2024