Надрукаваць гэтую старонку
19.11.2025

Рэспубліканская антынікацінавая акцыя ў Беларусі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 3 па 21 лістапада па ініцыятыве Міністэрства аховы здароўя праходзіць рэспубліканская інфармацыйна‑адукацыйная акцыя, прымеркаваная да Дня некурэння і прафілактыкі анкалагічных захворванняў. Мэта — інфармаваць пра шкоду тытуню, папулярызаваць адмову ад курэння і аб'яднаць намаганні медыкаў, валанцёраў і грамадскасці.

У праграме — святы здароўя, тэматычныя вечары, спартыўныя спаборніцтвы, конкурсы, выставы і віктарыны, прысвечаныя прафілактыцы курэння і метадам адмовы ад шкоднай звычкі. У 2025 годзе акцыя праходзіць у фармаце эстафеты:

  • 03-06.11 — Магілёўская і Гродзенская вобласці;
  • 10-16. 11 — Віцебская і Брэсцкая вобласці;
  • 17-21.11 — Мінская і Гомельская вобласці.

Кульмінацыя — інтэрактыўныя мерапрыемствы ў Мінску 20-21 лістапада з шырокім асвятленнем у СМІ і сацсетках.

Апошняя змена 19.11.2025