Надрукаваць гэтую старонку
12.02.2026

Электробус БелАЭС выканаў першы рэйс

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Электробус мадэлі Е 350, вытворчасці ААТ "УКХ "Белкамунмаш", 11 лютага 2026 года выканаў свой першы рэйс па дастаўцы работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" з месца працы ў горад Астравец.

Інавацыйны транспартны сродак пацвердзіў свае тэхнічныя характарыстыкі і атрымаў высокія ацэнкі першых пасажыраў.

Дадзены від транспарту на вуліцах горада энергетыкаў з'явіўся ўпершыню.

"Выдатная машына! У салоне цёпла і прасторна. Кіруецца добра. Надзейныя тармазы. Вельмі зручная кабіна кіроўцы. На маніторы адлюстроўваецца як салон, так і дарожная абстаноўка", – падзяліўся ўражаннямі першы кіроўца першага электробуса Аляксандр Масальскі.

Беларускай АЭС набыты 4 электробусы. Пасля завяршэння тэставых працэдур усе яны неўзабаве выйдуць на лінію і будуць выкарыстоўвацца для дастаўкі работнікаў прадпрыемства да месца працы і назад.

Апошняя змена 12.02.2026