Кіраўнік абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ірына Сцепаненка акцэнтавала ўвагу аўдыторыі на абарончай моцы беларускай арміі і міралюбівым характары знешняй палітыкі нашай краіны.
З'яўляючыся старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", Ірына Браніславаўна адзначыла намаганні жанчын па прадухіленні войнаў і дасягненню міру, назваўшы гэтыя намаганні жаночай дыпламатыяй. "Жанчына - гэта пасланнік міру", - перакананая Ірына Браніславаўна.
Разам з гэтым, Ірына Сцепаненка ўпэўненая, што жанчына-маці павінна быць і выхавальнікам будучага абаронцы Радзімы.
Былі закрануты і іншыя актуальныя пытанні, якія датычацца асаблівасцяў развіцця ваенна-палітычнага становішча вакол Беларусі, развіцця ваенна-прамысловага комплексу краіны, выхавання патрыятызму і многім іншым.
Тэму патрыятычнага выхавання працягнула рэктар дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" Святлана Сяргейка.
Пра найбольш характэрныя спосабы крадзяжу грашовых сродкаў у сетцы Інтэрнэт распавёў старшы оперупаўнаважаны групы процідзеяння кіберзлачыннасці аддзела ўнутраных спраў Астравецкага райвыканкама Арнольд Грагоўскі.