Надрукаваць гэтую старонку
23.02.2026

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны прадпрыемства!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны!

23 лютага - гэта дзень мужнасці, гонару, доблесці і адданасці Радзіме.

Беларуская АЭС - гэта стратэгічна важны аб'ект, які патрабуе ад кожнага з нас адказнасці, дысцыпліны і высокага прафесіяналізму. Вы, як сапраўдныя абаронцы, забяспечваеце бяспеку найважнейшага энергетычнага аб'екта нашай Радзімы.

Асаблівую ўдзячнасць адрасую нашым паважаным воінам-інтэрнацыяналістам, якія з гонарам выканалі свой абавязак, праявіўшы гераізм і стойкасць духу. Ваш вопыт і мудрасць - бясцэнны прыклад для ўсіх нас.

Мы ганарымся нашымі маладымі спецыялістамі, якія прайшлі школу воінскай службы ў шэрагах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Упэўнены, што навыкі, набытыя вамі, дапамогуць у адказнай рабоце на Беларускай АЭС.

Ваш прафесіяналізм - гарант надзейнай і бяспечнай працы станцыі.

Жадаю ўсім абаронцам Айчыны моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, мірнага неба над галавой і новых прафесійных дасягненняў! Хай у вашых дамах пануюць любоў, гармонія і шчасце!

З павагай,

генеральны дырэктар

С. А. Бабовіч

Апошняя змена 23.02.2026