Надрукаваць гэтую старонку
23.10.2026

За бяспеку разам!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы ў асенне-зімовы перыяд Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях у перыяд з 19 кастрычніка па 4 лістапада арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".

Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства энергетыкі і Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый у частцы аказання паслуг па забеспячэнні бяспекі.

У рамках акцыі любы жадаючы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.

Апошняя змена 23.10.2026