Надрукаваць гэтую старонку
27.12.2024

Талісман Беларускай АЭС абраны!

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках конкурсу на лепшага маскота (талісмана) работнікі БелАЭС і іх дзеці прыдумлялі вобраз арыгінальнага персанажа для дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС". Герой павінен быў асацыявацца з атамнай электрастанцыяй і Астравецкім раёнам.

Журы конкурсу ацэньвала арыгінальнасць мастацкага вобраза, якасць выканання, а таксама гісторыю створанага маскота. Удзельнікі выдатна справіліся з пастаўленай задачай, выбар быў складаны, але ён зроблены.

Гран-пры конкурсу найлепшага маскота для Беларускай АЭС атрымала Паліна Вайткевіч, якая прыдумала "Нукліка-Супермэна"!

Па ініцыятыве атамнай моладзі першапачатковы варыянт маскота быў дапрацаваны. Нуклік пазбавіўся ад супергеройскага плашча і прымерыў нацыянальную вышыванку з лагатыпам Беларускай АЭС.

Апошняя змена 27.12.2024

Галерэя малюнкаў