Спаборніцтвы штогод праводзяцца для выяўлення лепшых вадзіцеляў транспартных сродкаў дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС", якія прымяняюць найбольш эфектыўныя метады безаварыйнай работы і выконваюць нормы і правілы па ахове працы і пажарнай бяспецы, і ўдасканалення іх прафесійнага майстэрства.
Спаборніцтвы праходзілі ў чатыры этапы, кожны з якіх патрабаваў ад удзельнікаў глыбокіх ведаў і вывастраных практычных навыкаў.
Першымі этапамі прайшлі тэарэтычныя выпрабаванні - праверка ведаў у галіне правілаў дарожнага руху, аховы працы і пажарнай бяспекі.
Наступным этапам конкурсу прафесійнага майстэрства была дэманстрацыя навыкаў аказання пацярпеламу першай даўрачэбнай дапамогі. Каб забяспечыць аб'ектыўнасць ацэнкі, конкурсныя заданні выконваліся з выкарыстаннем сучаснага робата-трэнажора.
Самымі відовішчнымі і напружанымі сталі этапы практычнага кіравання і ліквідацыі ўзгарання аўтамабільнага транспартнага сродку пасля ДТЗ.
На спецыяльна абсталяванай пляцоўцы кіроўцы ў катэгорыях "легкавы транспартны сродак», "грузавы транспартны сродак", "аўтобус" выконвалі вельмі складаныя манеўры: змейка, гараж, дыяганальная паркоўка, тунэль, круг, габарытны дворык, рух па трасе.
На тэрыторыі пажарна-аварыйнай выратавальнай часткі ўдзельнікі конкурснага задання тушылі полымя ў месцы ўзгарання з дапамогай парашковага вогнетушыцеля.
Кожны этап ацэньваўся строгім судзейскім складам, у які ўвайшлі кіраўнікі і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў прадпрыемства, вопытныя спецыялісты па бяспецы дарожнага руху. Пры налічэнні балаў улічваўся час праходжання заданняў, а памылкі прыводзілі да штрафных балаў.
Па выніках усіх этапаў былі вызначаны пераможцы спаборніцтваў.
На цырымоніі ўзнагароджання пераможцам спаборніцтваў былі ўручаны дыпломы і памятныя сувеніры ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Кіраўніцтва прадпрыемства выказала падзяку ўсім удзельнікам за іх прафесіяналізм і імкненне да дасканаласці, а арганізатарам – за бліскучую падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства.
Конкурс прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў аўтатранспартнага цэха дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" чарговы раз пацвердзіў, што за рулём транспарту прадпрыемства стаяць сапраўдныя прафесіяналы, для якіх бяспека, дакладнасць і майстэрства – не проста словы, а асноўныя прынцыпы працы.