Надрукаваць гэтую старонку
23.02.2026

Прадстаўнікі Беларускай АЭС ушанавалі памяць абаронцаў Айчыны

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Сёння ў Астраўцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка савецкім воінам і партызанам, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнікі Беларускай атамнай электрастанцыі на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Бабовічам прынялі ўдзел у цырымоніі, каб ушанаваць памяць абаронцаў Айчыны.

Удзельнікі мерапрыемства аддалі даніну павагі подзвігу абаронцаў Радзімы, усклаўшы кветкі да падножжа помніка і выказаўшы падзяку ўсім, хто змагаўся за мір і свабоду.

Апошняя змена 23.02.2026

Галерэя малюнкаў