На прадпрыемстве гасцей віталі першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер АЭС Анатоль Бондар, намеснікі генеральнага дырэктара Уладзімір Грэцкі і Аляксандр Ерын.
Прадстаўнікі кіраўніцтва станцыі азнаёмілі членаў дэлегацыі з бягучым станам Беларускай АЭС, расказалі аб умовах працы на прадпрыемстве, сацыяльна-бытавых умовах жыцця супрацоўнікаў прадпрыемства ў кантэксце дасягнення мэт устойлівага развіцця.
У інфармацыйным цэнтры АЭС удзельнікам візіту расказалі аб бяспечнай і экалагічна чыстай выпрацоўцы электраэнергіі, што ў поўнай меры адпавядае канцэпцыі ўстойлівага развіцця ААН.
У вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС гасцей азнаёмілі з работай па падрыхтоўцы і падтрыманні кваліфікацыі персаналу атамнай станцыі.
У завяршальнай частцы праграмы візіту падзякі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця "за значны ўклад у дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" былі ўручаны першаму намесніку генеральнага дырэктара Беларускай АЭС – галоўнаму інжынеру атамнай станцыі Анатолю Бондару і намесніку генеральнага дырэктара па якасці Аляксандру Ерыну.