Надрукаваць гэтую старонку
16.04.2026

Тыдзень бяспекі: арыенціры работнікаў БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

З 13 па 19 красавіка на Беларускай АЭС праходзіць Тыдзень бяспекі.

Работнікі станцыі далучыліся да акцыі "Мой асабісты маяк бяспекі".

Ужо ў пачатку "Тыдня бяспекі" супрацоўнікі аддзела тэхнічнага нагляду ўпраўлення капітальнага будаўніцтва вызначылі для сябе жыццёвыя каштоўнасці, дзеля якіх яны выконваюць правілы бяспекі, – іх сем'і, родныя і блізкія.

На працоўных месцах кожнага супрацоўніка размяшчаецца яркая картка з напамінам "Твае блізкія спадзяюцца, што ты будзеш уважлівым і асцярожным".

Сваім бачаннем падзяліўся Сяргей Сяўко, вядучы спецыяліст групы ідэалагічнай работы:

"Мой асабісты маяк бяспекі - мая сям'я. Захаванне свайго здароўя, як на працы, так і ў побыце – важная ўмова не толькі для майго дабрабыту, але дабрабыту блізкіх мне людзей.

Не хацелася б скарачаць колькасць дзён, адведзеных нам для актыўнага жыцця. У мяне нядаўна нарадзіўся ўнук, хачу жыць у здароўі доўга, каб не толькі ўбачыць, як ён расце, але і патрымаць на руках яго дзяцей."

Фотаздымак дачкі і ўнука на працоўным стале Сяргея - яго маяк бяспекі.

Для таго, каб далучыцца да акцыі трэба выбраць свой "маяк бяспекі" (сям'я, хобі, мара) і размясціць сімвал абранай каштоўнасці (фатаграфіі або знака) на працоўным месцы, вопратцы або бэйджы.

Апошняя змена 16.04.2026

Галерэя малюнкаў