У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, вядучых прадпрыемстваў энергетычнай галіны, навуковай і дзелавой супольнасці, а таксама замежныя госці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз. Ён адзначыў важнасць развіцця энергетычнага комплексу, укаранення сучасных тэхналогій і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне.
У рамках ENERGY EXPO 2026 працуе аб'яднаны стэнд Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь, на якім прадстаўлены ключавыя напрамкі дзейнасці галіны, сучасныя энергетычныя праекты і інавацыйныя распрацоўкі.
У рабоце форуму прымае ўдзел дэлегацыя Беларускай атамнай электрастанцыі на чале з генеральным дырэктарам Сяргеем Бабовічам. На экспазіцыі БелАЭС наведвальнікі могуць азнаёміцца з вынікамі эксплуатацыі станцыі, перспектывамі развіцця атамнай энергетыкі і рэалізаванымі інфармацыйна-асветніцкімі праектамі.
Форум ENERGY EXPO 2026 аб'ядноўвае прадстаўнікоў энергетычнай галіны, прамысловасці, навукі і бізнесу і стварае пляцоўку для прафесійнага дыялогу, абмену вопытам і прэзентацыі перадавых рашэнняў.