Кіраўнік групы ідэалагічнай работы прадпрыемства Святлана Шушкевіч падкрэсліла значнасць тэм, якія абмяркоўваюцца для фарміравання грамадзянскай адказнасці, асабліва сярод маладых спецыялістаў атамнай галіны.
Перад атамшчыкамі выступіла першы сакратар Астравецкага РК ГА "БРСМ" Ілона Міцкевіч, якая падрабязна асвятліла поспехі беларускіх аграрыяў, рэкордныя паказчыкі ўборачнай кампаніі і экспартны патэнцыял айчыннай сельгаспрадукцыі.
Тэму пераемнасці пакаленняў і ролі вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя — Усебеларускага народнага сходу — узняла старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ірына Шляхтун, якая адзначыла важнасць узважаных дзяржаўных рашэнняў для захавання міру і стабільнасці ў рэспубліцы.
Блок практычнай бяспекі асвятліла прадстаўнік Астравецкага РАНС Яна Саліта, нагадаўшы працоўнаму калектыву ключавыя правілы пажарнай бяспекі ў жыллi і на вытворчасці ў асенне-зімовы сезон.
Дыялог завяршыўся сесіяй пытанняў і адказаў.