Як далажылі прэм'ер-міністру, на аб'екце выкладзена 96% ад прадугледжанага праектам аб'ёму бетону (за 1,1 млн куб.м), зманціравана 99% арматуры (156 тыс. т). На другім энергаблоку змантаваны корпус рэактара і асноўнае абсталяванне рэактарнай устаноўкі, вядзецца мантаж тэхналагічных трубаправодаў і пачаты мантаж сістэм турбіны.

 
			  
						 
						 
						
 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
 
 
					 
						 
				 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								