За час «гарачай» абкаткі праведзена каля 300 выпрабаванняў асноўнага і дапаможнага абсталявання і тэхналагічных сістэм рэактарнай устаноўкі, у тым ліку самога рэактара, парагенератараў, галоўных цыркуляцыйных помпаў, а таксама сістэм бяспекі, кіравання і абароны рэактара.
Выпрабаванні пацвердзілі адпаведнасць абсталявання і тэхналагічных сістэм праектным характарыстыкам.
У адпаведнасці з праграмай перадпускавых наладачных работ наступным этапам стане рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання рэактарнай устаноўкі.

 
			  
						 
						 
						
 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
											
												 
 
 
					 
						 
				 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								 
								
								