Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Качество2024

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

10.11.2025

На Беларускай АЭС стартавала карпаратыўная партнёрская праверка Маскоўскага цэнтра САА АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На Беларускай атамнай электрастанцыі з 10 па 14 лістапада 2025 года праходзіць ключавое мерапрыемства ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва – другі этап карпаратыўнай партнёрскай праверкі Маскоўскага рэгіянальнага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя станцыі (САА АЭС-МЦ). Першы этап праходзіў у 2022 годзе.

Мэтай другога этапу праверкі з'яўляецца незалежная ацэнка эфектыўнасці работы станцыі, абмен перадавым вопытам для далейшага ўдасканалення ў адпаведнасці з самымі высокімі сусветнымі стандартамі бяспекі.

Работы дэлегацыі Маскоўскага цэнтра САА АЭС пачалася з уступнай нарады, якая адбылася 10 лістапада. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі Беларускай АЭС, уключаючы генеральнага дырэктара Сяргея Бабовіча, а таксама партнёры-эксперты САА АЭС.

У ходзе нарады былі дэталёва абмеркаваны асноўныя задачы праверкі, метадалогія работы экспертаў і прадастаўлена актуальная інфармацыя аб бягучым стане вытворчай пляцоўкі БелАЭС.

Генеральны дырэктар БелАЭС Сяргей Бабовіч ва ўступным слове падкрэсліў важнасць гэтага мерапрыемства для станцыі:

"Мы высока цэнім магчымасць працаваць з экспертамі такога ўзроўню. Мы дзякуем прадстаўнікам Маскоўскага цэнтра за іх уклад і выказваем надзею на максімальна плённае і адкрытае супрацоўніцтва, якое дапаможа нам умацаваць нашу прыхільнасць прынцыпам бяспекі і надзейнасці."

На працягу тыдня эксперты САА АЭС будуць працаваць па напрамках інтэграванай сістэмы кіравання і незалежнага кантролю, ацэньваючы адміністрацыйную дзейнасць у эксплуатуючых арганізацыях. Вынікі праверкі будуць выкарыстаны для інтэграцыі лепшага сусветнага вопыту ў практыку Беларускай АЭС, што з'яўляецца неад'емнай часткай місіі САА АЭС па павышэнні бяспекі і надзейнасці эксплуатацыі атамных электрастанцый і эксплуатуючых арганізацый па ўсім свеце.

Карпаратыўная партнёрская праверка завершыцца 14 лістапада 2025 года выніковай нарадай, на якой будуць прадстаўлены вынікі і рэкамендацыі.

Апошняя змена 10.11.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы