У інфармацыйным цэнтры дзеці змаглі атрымаць уяўленне аб ролі атамнай энергетыкі ў сучасным свеце, гісторыі стварэння БелАЭС і яе значэнні для энергетычнай бяспекі краіны. Гэта дазволіла ім не толькі сістэматызаваць ужо наяўныя веды, але і зірнуць на станцыю ў больш шырокім кантэксце.
У вучэбна-трэніровачным цэнтры гімназісты змаглі паглыбіць свае веды аб ядзернай энергетыцы, падрыхтоўцы персаналу і рабоце цэнральнага пункта кіравання.
Натхняльным дадаткам да праграмы гэтага візіту сталі зносіны з прадстаўніком аддзела кадраў Беларускай АЭС. Спецыяліст расказала гімназістам пра шматлікія перавагі працы на станцыі: магчымасці бесперапыннага навучання і кар'ернага росту, сучасным абсталяваннi і ўкладзе кожнага супрацоўніка ў значную дзяржаўную справу.

