Надрукаваць гэтую старонку
18.11.2025

Астравецкія гімназісты зноў наведалі станцыю, апускаючыся ў свет атамнай энергетыкі і кар'ерных магчымасцяў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Для гімназістаў Астраўца Беларуская АЭС - гэта не проста прамысловы аб'ект, а важная частка іх роднага горада і патэнцыйнае месца будучай працы. У рамках супрацоўніцтва і прафарыентацыйнай работы, навучэнцы гімназіі №1 зноў здзейснілі азнаямленчы візіт на атамную электрастанцыю, каб даведацца больш аб яе ўладкаванні, рабоце і перспектывах, якія адкрываюцца тут.

У інфармацыйным цэнтры дзеці змаглі атрымаць уяўленне аб ролі атамнай энергетыкі ў сучасным свеце, гісторыі стварэння БелАЭС і яе значэнні для энергетычнай бяспекі краіны. Гэта дазволіла ім не толькі сістэматызаваць ужо наяўныя веды, але і зірнуць на станцыю ў больш шырокім кантэксце.

У вучэбна-трэніровачным цэнтры гімназісты змаглі паглыбіць свае веды аб ядзернай энергетыцы, падрыхтоўцы персаналу і рабоце цэнральнага пункта кіравання.

Натхняльным дадаткам да праграмы гэтага візіту сталі зносіны з прадстаўніком аддзела кадраў Беларускай АЭС. Спецыяліст расказала гімназістам пра шматлікія перавагі працы на станцыі: магчымасці бесперапыннага навучання і кар'ернага росту, сучасным абсталяваннi і ўкладзе кожнага супрацоўніка ў значную дзяржаўную справу.

Апошняя змена 18.11.2025

Галерэя малюнкаў