З 17 па 20 лістапада 2025 года персанал ДВА "Белэнерга" і дзяржаўнага прадпрыемства "Беларуская АЭС" удасканальвалі свае навыкі эфектыўнага ўзаемадзеяння і лідэрства.
Комплексны падыход у навучанні дазволіў разгледзець пытанні забеспячэння культуры бяспекі з усіх бакоў.
Першая частка курса ахоплівала тэарэтычныя пытанні, асновы і механізмы культуры бяспекі, зоны адказнасці кіруючай і эксплуатуючай арганізацыі.
Другая, практычная частка, праходзіла на пляцоўцы Беларускай АЭС. Навучэнцы асвоілі методыкі самаацэнкі лідэрскай патэнцыялу, вывучылі эфектыўныя інструменты для фарміравання культуры бяспечных паводзін у калектыве, абмяняліся лепшымі практыкамі для ўзмацнення адказнасці на ўсіх узроўнях.

