У рамках правядзення Тыдня бяспекі арганізавана акцыя "Мой асабісты маяк бяспекі", мэта якой – павышэнне асабістай адказнасці і зацікаўленасці кожнага работніка ў захаванні правіл па ахове працы, а таксама іншых правілаў бяспекі, якія перашкаджаюць вытворчаму траўматызму.
У пачатку Тыдня бяспекі работнікі вызначаюць жыццёвую каштоўнасць (сям'я, хобі, мара і да т.п.), дзеля якой яны выконваюць правілы бяспекі. Сімвал абранай каштоўнасці (фота, знак і да т.п.) размяшчаецца на працоўных месцах, рабочай вопратцы, бэйджах работнікаў.

