Асноўнымі тэмамі навінавага блока сталі пытанні энергабяспекі, фарміравання аб'яднанага рынку электраэнергіі Саюзнай дзяржавы, партнёрства ў галіне энергетыкі з краінамі блізкага і далёкага замежжа, а таксама вынікі ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Казанскім міжнародным форуме "Энергапрам" ("Дзяржава і грамадства", "Навіны").
Важнай падзеяй для галіны стала зацвярджэнне Дзяржаўнай праграмы "Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць" на 2026-2030 гады. Аб спецыфіцы і прыярытэтных кірунках новай дзяржпраграмы ў інтэрв'ю выданню распавёў намеснік міністра энергетыкі Канстанцін Анашэнка ("Прыярытэты").
Да Сусветнага дня аховы працы часопіс публікуе матэрыял аб рэалізацыі ў галіне патрабаванняў Дырэктывы № 1 (па выніках калегіі Мінэнерга), а таксама артыкул намесніка міністра энергетыкі Сяргея Адаменкі з аналізам вытворчага траўматызму за 2025 год і падыходах да яго прафілактыкі ("Бяспека і ахова працы").
Асаблівай увагі заслугоўваюць матэрыялы аб укараненні ў галіне лічбавых інавацый ("Інфармацыйныя тэхналогіі"), імпартазамяшчэнні ў сферы сэрвіснага абслугоўвання імпартнага энергаабсталявання ("Электраэнергетыка") і забеспячэнні кібербяспекі на БелАЭС ("Ядзерная энергетыка").
У нумары таксама прадстаўлены даследаванні ў галіне нізкавугляроднага развіцця энергетыкі Беларусі і ўплыву прамысловых выкідаў на лакафарбавыя пакрыццi надземных сталёвых газаправодаў ("Навука – энергетыцы"), вопыт РУП "Гомельэнерга" па адаптацыі маладых спецыялістаў ("Падрыхтоўка кадраў"), патрабаванні да забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі індывідуальных балонных установак і агляд новых заканадаўчых актаў за сакавік–красавік ("Стандартызацыя і права").

