Перад выхадам на лёд каманды-удзельніцы спаборніцтваў на чале з генеральным дырэктарам Беларускай АЭС Сяргеем Бабовічам ушанавалі памяць загінуўшых падчас ВАВ і ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы.
Адкрываючы лядовы паядынак, Сяргей Алегавіч акцэнтаваў увагу на значнасці і важнасці падобных спартыўных мерапрыемстваў, якія аб'ядноўваюць пакаленні і ўмацоўваюць сувязь паміж гераічным мінулым і дынамічнай сучаснасцю.
Першая гульня адбылася паміж камандамі Беларускай АЭС і МЗКЦ. Трыумфальная перамога беларускіх атамшчыкам у пачатку турніру задала высокую планку і падарыла балельшчыкам зарад энергіі і пазітыву.
Другая гульня завяршылася перамогай зборнай Тэхакадэміі над камандай Беларусбанка.
У захапляльным фінале зборная тэхнічнай акадэміі Расатама адсунула Беларускую АЭС на другое месца.