Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Рэспубліка Беларусь, 231220, Гродзенская вобласць, Астравецкі р-н,

Варнянскі с/с, 2/7, адміністрацыйна-лабараторна-бытавы корпус (00UYA)

Е-mail: belaes@belaes.by

Інфармацыйны цэнтр АЭС: ic@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-697

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

Інфармацыйны цэнтр АЭС: +375 1591 46 605

Закупкі: +375 (1591) 4-67-19, +375 (1591) 4-67-34

06.05.2025

Маладыя спецыялісты Беларускай АЭС выступілі на Міжнароднай канферэнцыі па ядзерных энергетычных устаноўках

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Міжнародная канферэнцыя маладых спецыялістаў прайшла 16-17 красавіка ў АТ ВКБ "Гідрапрэс" у горадзе Падольску.

Мерапрыемства аб'яднала 108 спецыялістаў з Расіі, Беларусі і Егіпта. На канферэнцыі былі прадстаўлены 83 даклады аб розных напрамках дзейнасці айчыннай і замежнай атамнай энергетыкі, уключаючы мадэляванне, распрацоўку і верыфікацыю праграмных кодаў, павелічэнне тэрмінаў эксплуатацыі АЭС з ВВЭР і РВМК, прымяненне новых відаў паліва на ВВЭР і ХН і г.д.

Актыўны ўдзел у мерапрыемствах канферэнцыі прынялі маладыя спецыялісты Беларускай АЭС.

З дакладам "Асаблівасці работы электраабсталявання Беларускай АЭС ад аднафазных замыканняў на "зямлю" ў сетцы з рэзістыўна-заземленай нейтраллю" на канферэнцыі выступіў інжынер электрычнага цэха Беларускай АЭС Ілля Куц.

Інжынер-фізік рэактарнай устаноўкі 2 катэгорыі аддзела ядзернай бяспекі Іван Міхайлюковіч прадставіў удзельнікам канферэнцыі даклад "Парадак фарміравання значэнняў уставак АЗ, ПЗ па тэмпературы цепланосбіта ў "гарачых" нітках завес першага контуру энергаблокаў №1, 2 Беларускай АЭС".

Яна Салькевіч, інжынер-фізік рэактарнай устаноўкі 2 катэгорыі аддзела ядзернай бяспекі выступіла з дакладам "Аналіз выгарання ізатопа бора-10 у цепланосбіце першага контуру пры эксплуатацыі паліўных загрузак энергаблокаў №1 і №2 Беларускай АЭС".

Выступленні беларускіх спецыялістаў атрымалі высокую ацэнку праграмнага камітэта Канферэнцыі, у які ўвайшлі кіраўнікі падраздзяленняў і эксперты АТ ВКБ "Гідрапрэс".

Высокая ацэнка прафесійнай ядзернай энергетычнай супольнасці дакладаў маладых спецыялістаў Беларускай АЭС з'яўляецца яскравым сведчаннем рэзультатыўнасці работы па фарміраванню перспектыўнага кадравага патэнцыялу на БелАЭС.

Даведачна:

Канферэнцыя праводзіцца ў АТ ВКБ "Гідрапрэс" з 1999 года з мэтай падтрымання імкнення маладых спецыялістаў да прафесійнага росту, выяўлення найбольш перспектыўных, тэхнічна адукаваных маладых работнікаў. Канферэнцыя з'яўляецца важным складальнікам сістэмнай галіновай работы па раскрыцці навуковага, творчага патэнцыялу сучаснай моладзі Дзяржкарпарацыі "Расатам", прыцягнення моладзі да работ над сучаснымі інавацыйнымі праектамі. Ілюстрацыяй вынікаў правядзення Канферэнцый можа служыць наступная статыстыка: каля 20% пераможцаў і ўдзельнікаў канферэнцый у цяперашні час узначальваюць групы, а яшчэ 20% на сённяшні дзень з'яўляюцца кіраўнікамі вышэйшага звяна прадпрыемства.

Апошняя змена 06.05.2025
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы